«НН» сто гадоў таму

25.05.2011 / 10:35

Празарокі, Дзісенскі павет. Народ тут кругом беларускі і мова беларуская чыстая, толькі, як усюды, так і тут, нямала людзей дурных (яны сябе лічаць быццам-то за далікатнейшых), якія ўдаюць, што па-беларуску не ўмеюць, а ламаюць свой язык і калечаць польскую або расійскую гутарку.

«НН». № 21. 1911.

Усебеларускі народны сход выявіўся добра прадуманай рэкламнай акцыяй з удзелам такіх спецыяльна запрошаных зорак, як нобелеўскі лаўрэат родам з Віцебска, сын чыноўніка каланіяльнай адміністрацыі Жарэс Алфёраў, газавы магнат з «Ітэры» Ігар Макараў, мітрапаліт Філарэт і вязень сумлення Павел Барадзін. Праграма развіцця краіны была адзінадушна ўхваленая. БТ здымала гэтую зорную ростань на відэастужку ідэальнай якасці.

«НН». № 21. 2001.