Турпуцёўкі каштуюць касмічна
Адпачыць гэтым летам за мяжой змогуць сабе дазволіць толькі адзінкі. Кошт пуцёвак б'е ўсе рэкорды. Турцыя стала нябачанай раскошай.
25.05.2011 / 11:32
Адпачыць гэтым летам за мяжой змогуць сабе дазволіць толькі адзінкі. Кошт пуцёвак б’е ўсе рэкорды. Турцыя стала нябачанай раскошай. Таму песціцца летам на ўзбярэжжы Міжземнага мора змогуць толькі тыя грамадзяне, якія аплацяць свой тур у валюце.
Кошт пуцёвак у далярах, дарэчы, практычна не павялічыўся. Сёння за пуцёўку на дваіх на 10 дзён у Турцыі ў
На фоне такіх, здавалася б, адносна недарагіх коштаў, жахліва выглядае кошт гэтых жа пуцёвак у беларускіх рублях.
Сёння практычна ўсе мінскія турфірмы змянілі свой унутраны курс аплаты тураў да 8500 рублёў за даляр.Атрымліваецца, што за адпачынак у Турцыі вы мусіце будзеце заплаціць ад 10 625 000 беларускіх рублёў.
Вядома, калі добра пашукаць, то можна знайсці пуцёўкі і па больш нізкім курсе даляра — за 7500–8134 беларускіх рублёў. Але і ў такім выпадку вас чакае падвох.
Бо чым ніжэйшы курс даляра, тым даражэйшая пуцёўка.
Напрыклад, у Турцыю тур на дваіх па курсе даляра 7500 беларускіх рублёў будзе каштаваць $ 1650–1700. У беларускіх гэтая сума выходзіць яшчэ большай — больш за 13 млн рублёў.
Зрабіць выснову аб бюджэце такой паездкі няцяжка. Дастаткова проста параўнаць яе з коштам тураў па старым курсе даляра. А далей вырашайце самі — ці па кішэні будзе вам такая паездка.