Ад сёння значна падаражаў праезд міжнароднымі аўтобусамі

Так, білет на аўтобус Мінск – Вільня цяпер каштуе 75 тыс. рублёў.

26.05.2011 / 15:01

З 26 мая змяняюцца тарыфы на праезд у аўтобусах дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", якія выконваюць рэгулярныя рэйсы на міжнародных маршрутах:

Праезд падаражаў эквівалентна дэвальвацыі беларускага рубля (54--55%).

Даражае праезд на маршрутах Мінск – Варшава (17:40), Мінск – Вільня (1:30, 8:20, 11:00), Мінск -- Друскінінкай (23:55), Мінск -- Калінінград (05:40), Мінск -- Каўнас (07:20), Мінск -- Кіеў (22:45), Мінск -- Масква (18/10), Мінск -- Рыга (10:00), Мінск -- Рыга – Даўгаўпілс (21:30), Мінск -- Рыга цераз Вільню (23:30), Мінск -- С.Пецярбург (17:00), Мінск -- Талін (15:30), паведамляе сайт Мінсктранса.

Так, квіток да Вільні цяпер будзе каштаваць 75 тыс. рублёў (ад нядаўняга часу быў 43 тыс., потым -- 49 тыс.), да Друскінінкая -- 95 тыс., Рыгі -- 148 тыс., Каўнаса -- 115 тыс., Масквы -- 130 тыс.

Глядзець новыя тарыфы

АГ