Хакей. Фіны: Мінскаму «Дынама» не хопіць грузавіка грошай, каб атрымаць Гранлунда

27.05.2011 / 12:04

Спартыўны дырэктар фінскага хакейнага клуба ХІФКа Том Нібондас адкінуў усе чуткі пра пераход таленавітага Мікаэля Гранлунда у мінскае «Дынама».

«Ха-ха, гэта смешна. Не верце гэтым чуткам. Так, Гранлунд задрафтаваны мінскім «Дынама», аднак наступны сезон ён правядзе ў нашым клубе і гэта факт. Нават самага вялікага грузавіка з грашыма менскаму «Дынама» не хопіць, каб займець Гранлунда», - цытуе Нібондаса belarushockey.com

Нагадаем, што Гранлунд -- аўтар фантастычнай шайбы ў вароты зборнай Расіі ў паўфінале чэмпіянату свету па хакеі.

nn.by