У Мінску палавілі раварыстаў

27.05.2011 / 22:32

Затрыманнем 13 чалавек скончылася рэгулярная акцыя аматараў язды на роварах «Крытычная маса» ў Мінску.

«Кожную пятніцу штомесяц мы ладзім акцыю ў абарону нашага права ездзіць па горадзе на роварах. Мы патрабуем наладжвання сапраўдных умоваў для язды на роварах, мы супраць засілля ў горадзе аўтамабіляў. 27 мая нас сабралася чалавек 70, мы ехалі па праспекце Незалежнасці, нікому не заміналі. І вось насупраць крамы „Акіян“ нас спыніў аўтамабіль ДАІ, а потым з’явіліся яшчэ некалькі аўтамабіляў і аўтобусаў з амапаўцамі. На раварыстаў пачалося сапраўднае паляванне. Усіх адвезлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі», — расказаў адзін з удзельнікаў акцыі.