Будоўля падаражала за месяц усяго на 1%

Прытым што будаўнічыя матэрыялы па афіцыйнай статыстыцы выраслі ў цане на 5-7%.

31.05.2011 / 17:30

Індэкс будаўніча-мантажных прац ўсталёўваецца Міністэрствам эканомікі штомесяц і вызначае, наколькі вырас кошт будоўлі ў параўнанні з папяряднім месяцам.

На гэтыя лічбы абапіраецца, у прыватнасці, кошт квадратнага метра пры долевым будаўніцтве. Большасць дамоў прадугледжвае плаўнае падаражанне кватэр.

Дольшчыкі рыхтаваліся да горшага, але выявілася, што

індэкс склаў усяго 101,003%, прытым што будаўнічыя матэрыялы па афіцыйнай статыстыцы выраслі ў цане на 5-7%.

ЯВ