«Газпрам» мае аформіць здзелку за «Белтрансгаз» у ліпені

Паведаміла крыніца ў «Газпраме».

01.06.2011 / 14:16

Як пацвердзіла «Беларускаму партызану» крыніца ў «Газпраме», расійскі газавы манапаліст прыняў рашэнне аб набыцці за 2,5 млрд даляраў у беларускага ўрада акцый Белтрансгаза.

Здзелка павінна быць завершана ў ліпені.

Такім чынам, у найбліжэйшы час Беларусь атрымае салідную фінансавую падтрымку.

Разам з крэдытам ЕўрАзЭС памерам 1,3 млрд даляраў летам Беларусь можа атрымаць каля 4 млрд даляраў. Менавіта на гэтыя сродкі разлічвае Аляксандр Лукашэнка для падтрымкі беларускага рубля.