Прыгожая лесвіца ў яму — фотафакт

Яна адлюстроўвае суровую рэчаіснасць сённяшняй Беларусі.

03.06.2011 / 15:04

У Мінску на вуліцы Сурганава выявіўся вось такі сімвалічны малюнак. На наш погляд, ён адлюстроўвае суровую рэчаіснасць сённяшняй Беларусі.

Прыгожая лесвіца, якую доўга будавалі, і якая ў выніку вядзе ў яму. Сімвалічна. Бо як інакш, гледзячы на ​​сённяшнюю сітуацыю ў эканамічнай і палітычнай сферы, можна ахарактарызаваць дзеянні беларускіх уладаў на працягу апошніх гадоў?..