У Перу перамог нацыяналіст

06.06.2011 / 09:18

Лідар Нацыяналістычнай, крайне левай партыі Перу Альянта Умала перамагае ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. За яго прагаласавалі 51,5% выбарцаў.

Індзеец, ён пачаў палітычную кар'еру, будучы афіцэрам арміі. Умала ўзначаліў левыя сілы краіны.

Яго параўноўвалі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавэсам. Мінулыя выбары Умала прайграў, але цяпер ён спрабаваў дыстанцыявацца ад ідэй Чавэса, і гэта прынесла яму перамогу.

Многія перуанцы галасавалі за яго як за меншае зло. Ягонай суперніцай у другім туры была дачка зняволенага правага дыктатара Альберта Фухіморы.

Тры цэнтрысцкія кандыдаты падзялілі свой электарат пароўну і саступілі ў першым туры крайне праваму і крайне леваму палітыкам.

СГ