У Партугаліі перамаглі кансерватары. У ЕС амаль не засталося краін, дзе кіруюць сацыялісты

06.06.2011 / 09:27

Правацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Партугаліі. Сацыялісты, якія кіравалі краінай раней, набралі толькі 30% галасоў.

Змена ўлады не зменіць супрацы краіны з Міжнародным валютным фондам, які дапамагае эканоміцы краіны.

У ЕС засталося мала краін, дзе кіруюць сацыялісты: з вялікіх гэта толькі Іспанія, з меншых -- Грэцыя, Славенія, Аўстрыя, Кіпр. У пераважнай большасці краін пры ўладзе цяпер правацэнтрысты або кансерватары.

СГ