Зьміцер Рак па-ранейшаму ў коме

Ягоны стан стабільна цяжкі.

22.12.2006 / 15:52

Беларускі фрыстайліст Зьміцер Рак, які 10 сьнежня атрымаў цяжкую чэрапна‑мазгавую траўму на этапе Кубку сьвету ў Кітаі, па‑ранейшаму знаходзіцца без прытомнасьці ў Цэнтральным шпіталі гораду Гірын.

Кітайскія лекары робяць усё магчымае для як найхутчэйшага выхаду нашага спартоўца з комы.