Расійскі тэлеканал «Дождж» аднавіў сюжэт, сцёрты беларускім КДБ

Праграмісты здолелі аднавіць сцёртую інфармацыю, і сюжэт выйшаў у эфір.

08.06.2011 / 15:34

На расійскім тэлеканале «Дождж» усё ж такі выйшаў сюжэт з Беларусі. Супрацоўнікі КДБ сцёрлі яго ў рэпарцёра, пасля таго як ён запісаў інтэрв’ю з Ірынай Халіп, а журналіста дэпартавалі без права ўезду ў Беларусь на 5 гадоў. Аднак праграмісты здолелі аднавіць сцёртую інфармацыю, і сюжэт выйшаў у эфір.

Тэлеканал «Дождь» — гэта ТВ новага пакалення. Дзве траціны перадач у ім ідзе ў жывым эфіры.

(Увага — у сюжэце спачатку ідзе рэклама.)