БХД робіць чарговую спробу рэгістрацыю

10.06.2011 / 10:25

Аб гэтым паведаміў адзін з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

— Зараз на парадку дня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — правядзенне рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучаны дэлегаты на чарговы ўстаноўчы з’езд. Мы аднаўляем базу сябраў БХД, якая была знішчана падчас ператрусаў. А гэта спіс болей чым з 1000 подпісаў па ўсёй краіне. Пасля мы зробім чацвёртую спробу афіцыйна зарэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі.