Міліцыя папярэджвае пра магчымае ўжыццё зброі падчас «несанкцыянаваных акцый»

15.06.2011 / 15:42

У МУС Беларусі асцерагаюцца, што падчас несанкцыянаваных акцый, арганізаваных пры дапамозе сацыяльных сетак, правакатары могуць ужыць спецсродкі ці зброю.

«У органаў унутраных спраў ёсць падставы меркаваць, што на падобных несанкцыянаваных мерапрыемствах могуць прымяняцца спецсродкі, аж да агнястрэльнай зброі», — заявіў часова в.а. начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч.

Адказваючы на ​​ўдакладняючае пытанне, ці мае ён на ўвазе прымяненне спецсродкаў з боку правакатараў, К. Шалькевіч пацвердзіў: «так, з боку правакатараў».

Прадстаўнікі лукашэнкаўцаў папярэджвалі пра магчымае ўжыццё зброі правакатарамі або дэманстрантамі і перад Плошчамі 2006 і 2010 гадоў.

СГ