Памёр былы прэзыдэнт ЗША Джэралд Форд

Ён быў адзіным кіраўніком, які не абіраўся народам ці калегіяй выбаршчыкаў.

27.12.2006 / 12:18

Ён быў адзіным прэзыдэнтам краіны, які не абіраўся народам і калегіяй выбаршчыкаў.

У ЗША ў веку 93 гады памёр былы прэзыдэнт ЗША Джэралд Форд, што цяжка хварэў апошнія гады. Дж. Форд быў віцэ‑прэзыдэнтам пры Рычардзе Ніксане, і ў 1974 г. заняў пост кіраўніка дзяржавы пасьля адстаўкі Ніксана з прычыны уотэргейцкага скандалу. У 1976 г. рэспубліканец Форд выставіў кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах, але прайграў дэмакрату Джымі Картэру.

У 1976 г. беларусы, аб’яднаныя ў рэспубліканскія клюбы, агітавалі галасаваць якраз за Форда. Праўда, былі сярод нашых і прыхільнікі дэмакратаў. Самыя вядомыя — малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч і гісторык Янка Запруднік. У 1976 г. апошнія сьвяткавалі перамогу. Рэспубліканцы ўзялі рэванш пра чатыры гады, калі падтрымалі Роналда Рэйгана.