«Трайпл» Юрыя Чыжа адкрывае гатэль у Мірскім замку

Апроч яго, «Трайпл» атрымае ў арэнду рэстаран на тэрыторыі замка.

20.06.2011 / 17:09

У найбліжэйшы час на тэрыторыі замка ў Міры адкрыюцца гатэль і рэстаран. Яны адразу ж будуць перададзеныя ў арэнду ТАА «Трайпл», якое належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу — ён укладваў свае грошы ў будаўніцтва.

У элітным гатэлі прадугледжаныя 35 нумароў для гасцей, у тым ліку і «прэзідэнцкі-люкс» і двухузроўневыя апартаменты. Асноўны ўпор дызайнеры зрабілі на даваенны час пачатку XX стагоддзя.

Віталь Несцераў