Сабака Люка Бэсона
28 сьнежня 2007, БТ, 21.45
28.12.2006 / 12:10
БТ, 21.45
“Дэні – сабака” (Danny the Dog)
ЗША – Францыя – Вялікабрытанія, 2005, каляровы, 102 хв
Рэжысэр: Луі Летэр’е
Ролі выконваюць: Джэт Лі, Морган Фрымэн, Кэры Кондан, Боб Госкінз, Вінсэнт Рыган, Дзілан Браўн
Жанр: Баявік
Герой карціны Дэні – злы сабака, выхаваны сваім гаспадаром, для самых страшных злачынстваў. Але аднойчы герой губляе гаспадара – і трапляе ў сям’ю, дзе лад і любоў. Дэні пачынае вучыцца самым простым чалавечым пачуцьцям. Але мінулае не адпускае – дый гаспадар вяртаецца...
Прадусэр і сцэнарыст Люк Бэсон працягвае досьледы ў сваёй кароннай тэме: кілер з чалавечым сэрцам. Але на гэты раз за рэжысэрскім пультам – Луі Летэр’е. Сцэнар быў адмыслова складзены пад Джэта Лі – у фільме прысутнічае самая працяглая сцэна бойкі з удзелам гэтага актора, дый, бадай самая жорсткая.
У карціне баявыя сцэны чаргуюцца з псыхалягічнымі, музыка Бізэ й Моцарта выкарыстоўваецца разам з “Massive Attack”.