У Вілейцы падчас маўклівай акцыі затрымалі цяжарную жанчыну, яе малую дачку і самакат

23.06.2011 / 21:13

Падчас акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» у Вілейцы было затрымана 10 чалавек, у тым ліку кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Малярчук.

Як паведаміў Уладзімір Малярчук сярод затрыманых апынулася і цяжарная жанчына з дзіцем 10-12 гадоў. Іх забралі разам з самакатам, на якім каталася малая.

Калі забралі яе маці, дзяўчынка спрабавала самакатам пратараніць міліцэйскую машыну».
.