Сёння аўтограф-сесія аўтара раману «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі
30.06.2011 / 09:53
30 чэрвеня (чацвер) з19-ае да21-ае гадзіны беларускі буржуазны пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка будзе сядзець за сталом у кнігарні «логвінаЎ» і падпісваць усім ахвочым свой новыфарс-кінараман «Тэорыя змовы».
Пра раман «Тэорыя змовы». Скіргайла — паэт, адраджэнец і малады спецыяліст трапляе па размеркаванні ў Таргачоў — тыповы райцэнтр сінявокай. Яго рамантычныя ідэалы сустракаюць поўнае неразуменне з боку раённых уладаў, простых жыхароў і службоўцаў з расійскай ракетнай базы