Сёння і ў чацвер вечарам горад будзе перакрыты — трэніроўка параду

27.06.2011 / 13:11

Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама распаўсюдзіла папярэджанне для кіроўцаў аб абмежаваннях у сувязі з правядзеннем трэніровак ваеннага парада.

Так, 27 і 30 чэрвеня з 23.00 да 3.00 гадзін будзе закрыты рух усіх відаў транспарту ў Мінску на праспекце Незалежнасці ад МКАД да вуліцы Сурганава; на вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Багдановіча; на вуліцы Куйбышава ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава; на праспекце Машэрава ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Ціміразева; на вуліцы Ціміразева ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўскай.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям у названы час выключаць са сваіх маршрутаў названыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі.