У Браслаўскім раёне патанулі тры дзяўчынкі

Старэйшай з якіх усяго восем гадоў. У міліцыі не выключаюць, што дзяўчынак маглі і патапіць.

29.06.2011 / 11:07

Тры дзяўчынкі загінулі ў Друі Браслаўскага раёна. Як паведамілі ў праваахоўных органах, з прыкметамі патаплення яны былі знойдзеныя вечарам 28 чэрвеня ў мясцовай сажалцы.

Загінулыя — 2003, 2005 і 2008 гадоў нараджэння.

Абставіны і прычыны смерці дзяцей устанаўліваюцца.