Як выглядае шмон у калоніі, дзе сядзіць палітвязень Мікалай Аўтуховіч -- відэа

Колішні асуджаны Івацэвіцкай калоніі №5 Зміцер Каляда, выйшаўшы на волю, даслаў відэа ў бараку пасля ператрусу, нелегальна зробленае ім у турме.

29.06.2011 / 11:56

Колішні асуджаны Івацэвіцкай калоніі №5 Зміцер Каляда, выйшаўшы на волю, даслаў відэа ў бараку пасля ператрусу, нелегальна зробленае ім у турме.

— Такія ператрусы праводзяцца па некалькі разоў на месяц, праходзяць яны заўсёды пачварна ды зняважліва, — напісаў Зміцер Каляда. — Усё ламаецца і крышыцца, як асабістыя рэчы, так і казённая мэбля. А потым усе рамонты робяцца тымі ж асуджанымі.

Раней Зміцер Каляда даслаў нелегальна зробленае ім на мабільнік фота палітвязня Мікалая Аўтуховіча.