У чацвер Вячаслаў Ракіцкі назаве «Cто адрасоў свабоды»

30.06.2011 / 10:16

Заўтра, 30 чэрвеня на сядзібе БНФ — прэзентацыя кнігі Вячаслава Ракіцкага «Сто адрасоў свабоды»



У серыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла новая кніга — «Cто адрасоў свабоды» Вячаслава Ракіцкага. Яна ёсць першай спробай напісання найноўшай гісторыі і геаграфіі змагання за свабоду і дэмакратыю. Кніга ахоплівае 30-гадовы перыяд: ад пачатку 1980-х гадоў да 19 снежня 2010 года.

У прэзентацыі возьмуць удзел героі кнігі — удзельнікі нацыянальна-дэмакратычнага і вызвольнага рухаў апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Пачатак а 18-й

Адрас: пр-т Машэрава (былая Варвашэні), 8.