Ліст да Маі Абромчык: Будзь здаровай, дзетухна

з пошты Рэдакцыі

30.06.2011 / 11:31

Маечка, я ведала, што табе перабілі ножку людзі ў чорных касцюмах. Дзе ў гэтых людзей было сумленне, што яны думалі пра будучыню і цяпершчыну пры дзяржаўным карыце? Маечка, жадаю табе добрага здароўя, каб бы папраўлялася і ножка твая выздаравела. Я цябе вельмі шкадую, хаця я чужая бабуля. Будзь здаровай, ад усяго сэрца жадаю табе, дзетухна.

І. Нікалаева, Мінск