У пятніцу паўсюль навальніцы і моцныя ліўні

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае "аб неспрыяльнай з'яве".

30.06.2011 / 14:39

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае «аб неспрыяльнай з’яве».

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 1 ліпеня на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — працяглыя моцныя дажджы, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра 1 ліпеня складзе: ноччу 14–20°С,

днём ад 19°С на паўднёвым захадзе да 29°С на паўночным усходзе.

У Мінску ў пятніцу воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–18°С,

днём 26–28°С.

2 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Месцамі, у асноўным па захадзе, моцныя дажджы.
У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–19°С,
днём 20–26°С, па паўднёвым захадзе 14–19°С.

3 ліпеня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 9–16°С,

днём 15–22°С, па поўначы да 24°С.