Штодзённая малітва за палітвязняў на плошчы Незалежнасці цяпер сканчаецца апладысментамі

Штовечар сюды прыходзіць ціхмяныя жанчыны. Некаторыя з іх — у белым, чырвоным і белым.

04.07.2011 / 20:52

Штовечар, а 20-й гадзіне на плошчу Незалежнасці прыходзіць ціхмяныя жанчыны. Некаторыя з іх — у белым, чырвоным і белым. Гэта мамы, бабулі, цёткі палітвязняў. Яны пастанавілі збірацца кожны дзень, пакуль іх сыны і ўнукі не выйдуць на свабоду.

Штовечар блізкія палітвязняў моляцца на плошчы Незалежнасці. Фота bchd.info

Яны сустракаюцца каля храма, які стаіць на Плошчы — Чырвонага касцёла. Роўненька ў месцы, дзе 19 снежня 2010 года хапалі іх блізкіх. Яны называюць свае сустрэчы «Нельга забыць».

Іншым разам да іх далучаюцца юнакі, іншым разам — старыя людзі з вуліцы. Не бывае чужой бяды, як не бывае чужой свабоды.

Вечаровыя сустрэчы пачаліся яшчэ ўзімку, у мароз і сцюжу. Апошнія спатканні праходзяць пад моцным уражаннем Вечароў Апладысментаў, якія ахапілі цэлую краіну.

3 ліпеня і сваю малітву жанчыны скончылі працяглымі воплескамі.

Дарэчы, 3 ліпеня маці палітвязня Эдуарда Лобава Марына не змагла дайсці да Чырвонага касьцёла: яе таксама затрымалі на Прывакзальнай плошчы разам з малодшым непаўналетнім сынам Уладзем.

Мікола Бугай