Сёння, а 12-й — хвіліна маўчання па Змітру Завадcкім
07.07.2011 / 11:32
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала 7 ліпеня ў 12 гадзін узгадаць зьніклага аператара ОРТ Змітра Завадскага супольнай хвілінай маўчання.
7 ліпеня спаўняецца 11 гадоў з моманту знікнення сябра БАЖ Змітра Завадскага.
Па просьбе сваякоў сёлета збірацца каля пад’езда дома, у якім жыў Зміцер, журналісты не будуць.
«Мы заклікаем усіх, хто ведаў Змітра, хто памятае пра яго трагічны, але нявысветлены лёс, узгадаць яго супольнай хвілінай маўчання. А таксама сваімі публікацыямі, што не даюць грамадскасці забыцца на злачынства, замоўцы якога дагэтуль невядомыя», адзначаецца ў паведамленні