Затрыманні ў Вілейцы: 8 чалавек і сабака + фота гераічнага сабакі

07.07.2011 / 00:29

Затрыманнямі скончылася чарговая акцыя "маўклівага" супраціву ў Вілейцы. Пад гарачую руку патраплялі і простыя мінакі, якія праходзілі праз цэнтральную плошчу горада.

Былі затрыманыя 8 чалавек і сабака.

Ёсць меркаванне, што вілейская міліцыя адмовілася затрымліваць землякоў, таму выклікалі чужакоў.

Затым усіх адпусцілі. Гераічнага сабаку Чэна таксама.