Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у карэйскім Пхёнчхане
07.07.2011 / 01:34
У сераду ў Дурбане (ПАР) Пхёнчхан быў абраны месцам правядзення зімовай Алімпіяды 2018 года.
Карэйскі горад у першым туры набраў 63 галасы, нямецкі Мюнхен - 25 і французскі Ансі - 7.
Такім чынам Азія трэці раз прыме Зімовую Алімпіяду (Сапара-72, Нагана-98). У 1988 г. у Карэі прайшлі Летнія алімпійскія гульні.
У 2014 Зімовая Алімпіяда пройдзе ў Сочы (Расія).