Пратэст каля беларускай амбасады ў ЗША

07.07.2011 / 12:23

6 ліпеня ў знак салідарнасці з затрыманымі і зняволенымі жыхарамі Беларусі, якія выйшлі на вуліцы, каб мірна выказаць свой пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі, члены Вашынгтонскага аддзялення Беларуска-амерыканскага задзіночання арганізавалі мітынг ля будынка Беларускай амбасады ў Вашынгтоне.

Мітынг падтрымаў прэзідэнт Камітэта ўкраінскага Кангрэса Амерыкі Майкл Саўкіў-малодшы.

Людзі, якія сабраліся ля амбасады, раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб палітычных рэпрэсіях ў Беларусі, ну і вядома ж гучна пляскалі ў ладкі, свісталі і тупалі.

Вашынгтонскае аддзяленне БАЗА