Хай адкажуць: Гамяльчанка, затрыманая на акцыі маўклівага пратэсту, падала скаргу на незаконныя дзеянні міліцыі
07.07.2011 / 10:56
Гамяльчанка Галіна Стараселец 6 ліпеня звярнулася да пракурора Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Жанчына была затрымана 3 ліпеня ў цэнтры горада падчас акцыі маўклівага пратэсту.
Як паведаміла Стараселец, яна просіць правесці праверку па фактах учынення супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС Гомеля супрацьпраўных дзеянняў і прыняць меры пракурорскага рэагавання.
«Калі я на вуліцы размаўляла з сынам па мабільным тэлефоне, мужчына ў міліцэйскай форме і з гучнагаварыцелем у руках нечакана ўказаў пальцам на майго калегу, які стаяў побач, загадаўшы затрымаць яго. А затым, указваючы на мяне, крыкнуў сваім падначаленым: „І гэтую забірайце!“, — паведаміла Стараселец. — Падышлі два чалавекі ў плямістай форме, не назваўшыся і не растлумачыўшы прычын майго затрымання, прапанавалі сесці ў аўтамабіль „Опель Астра“, нумар
У скарзе пракурору жанчына піша, што яна спакойны і ўраўнаважаны чалавек, ніколі не выкарыстоўвае ў сваёй гаворцы ненарматыўную лексіку.
«Як жа мяне ўразіла, калі ў 23 гадзіны я даведалася, што затрымана за гучнае выкрыкванне брыдкіх слоў і парушэнне грамадскага парадку. Мяне пасадзілі за краты, не дазволіўшы пазваніць сваякам. У дзяжурнай частцы міліцыянеры паводзілі сябе
Я пачула ад супрацоўнікаў міліцыі столькі нецэнзурнай лаянкі, колькі не давялося чуць за ўсё маё жыццё», — напісана ў скарзе.
Жанчына падкрэслівае, што ёй страшна жыць у краіне, дзе да добрапрыстойных грамадзян вось так груба ставіцца міліцыя. Яна не разумее, якія яе дзеянні маглі выклікаць неапраўдана жорсткае абыходжанне.
4 ліпеня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова прызнала Стараселец вінаватай у нецэнзурнай лаянцы і аштрафавала на 105 тыс. рублёў. Супраць жанчыны сведчылі міліцыянеры. Гамяльчанка мае намер абскардзіць рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі.