«Сеткавая рэвалюцыя»: за пяць летніх акцый затрымана 1730 чалавек

У Мінску — 980.

07.07.2011 / 11:01

Усяго за час правядзення «маўклівых рэвалюцый», арганізаваных «Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі», што адбываліся ў Беларусі, 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня было затрымана каля 1730 чалавек. З іх у Мінску — 980.

Большая частка іх была пакарана арыштамі і штрафамі. Многія адпускаліся пасля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджанняў.

Дадзеныя не канчатковыя, паколькі сабраць поўную інфармацыю праваабаронцы магчымасці не маюць праз закрытасць судоў і адсутнасць спісаў.