6 ліпеня былі затрыманыя 23 журналісты
07.07.2011 / 11:15
6 ліпеня падчас акцый пратэсту ў Беларусі былі затрыманыя 23 журналісты, у тым ліку і замежныя -- з Бі-Бі-Сі і НТВ.
Яны выконвалі свае журналісцкія абавязкі, асвятляючы маўклівыя акцыі пратэсту. Затрыманні былі не толькі ў Мінску, але і Наваполацку, Гродне, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску. У Гродне журналістцы пашкодзілі спіну.
Усяго з пачатку чэрвеня ў Беларусі былі затрыманыя 70 журналістаў, паведамляе БАЖ.
Сярод затрыманых ніводнага дзяржаўнага журналіста, якім або праблемы, што хвалююць народ, да аднаго месца, або яны проста баяцца.