У Малайзіі невядомы з малатком захапіў дзіцячы сад
07.07.2011 / 11:14
Каля трыццаці дзяцей разам з выхавацелямі захопленыя ў закладнікі невядомым у штаце Джахор на поўдні Малайзіі.
Мужчына, узброены малатком, уварваўся ў дзіцячы сад, параніўшы, як мінімум, аднаго дзіцёнка. Паліцыя ачапіла тэрыторыю, прылеглую да садка.
Перамовы з захопнікам пакуль беспаспяховыя. Па некаторых звестках, ён патрабуе даць яму агнястрэльную зброю, пагражаючы ў адваротным выпадку забіць дзяцей.