Фотафакт: У Баранавічах вызваленых сустракалі апладысментамі
07.07.2011 / 11:23
6 ліпеня ў Баранавічах прайшла акцыя «маўчання». Як адзначае газета «Intex-press», яна была адной з самых нешматлюдных, але найбольш рэпрэсіўнай: у часе акцыі былі затрыманыя 12 чалавек у тым ліку сям’я з маленькім дзіцём, а таксама журналісты «IP» Людміла Пракопава і Дзмітры Макарэвіч.
Прыблізна а 21-й усіх затрыманых вызвалілі. Іх сустракалі апладысментамі.