Сёння павінны судзіць затрыманых за ўдзел у акцыі пратэсту 6 ліпеня
Па дадзеных праваабаронцаў, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку каля 190 - у Мінску.
07.07.2011 / 11:34
Па дадзеных праваабаронцаў, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку каля 190 — у Мінску.Афіцыйнай інфармацыі аб колькасці затрыманых няма.
На дадзены момант вядома, што
ў Мінску працэсы над затрыманымі пройдуць сёння ў судах Кастрычніцкага (12 спраў), Маскоўскага (15 спраў) і Заводскага (8 спраў) раёнаў. Па астатніх судах інфармацыі ў праваабаронцаў пакуль няма.
Што адбылося з астатнімі затрыманымі 3 ліпеня, праваабаронцам невядома. Чакалася, што суды над імі будуць працягнутыя 5 ліпеня, аднак у канцылярыях судоў інфармацыю па гэтай нагоды праваабаронцам прадастаўляць адмаўляюцца.
Усяго за час правядзення акцый, арганізаваных групай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», якія праходзяць у Беларусі з 8 чэрвеня,
было затрымана каля 1 тыс. 730 чалавек, у тым ліку 980 — у Мінску.Большасць з іх, па дадзеных праваабаронцаў, пакараныя штрафамі і падвергнуты адміністрацыйным арыштам. Многіх адпускалі пасля зняцця адбіткаў пальцаў. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэтыя дадзеныя не канчатковыя, так як сабраць поўную інфармацыю складана