«Канцэрт на траве-2» узначаляць «У нескладовае» і Vinsent
16 ліпеня open-air адбудзецца ў другі раз.
07.07.2011 / 11:42
16 ліпеня open-air адбудзецца ў другі раз.
Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня. Яго арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць канцэрт штомесячным.
«Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум — гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі», — адзначыў Шаблінскі.
Удзел у фэсце прымуць «У нескладовае», The Silicon, Akute, Vinsent.
«Канцэрт на траве» пройдзе на ранейшым месца — на хутары Шаблі (в. Малае Запруддзе 29а, Валожынскі раён). Час правядзення: з 18.00 да 23.00.
Квіткі 60 тысяч (толькі ўваход — даезд самастойна). 90 тысяч (ўваход + кемпінг на выхадныя — даезд самастойна), 120 тысяч (уваход + квіток на аўтобус ад агенцыі «Шаблі»). Дзеці да 12 год пад даглядам бацькоў — бясплатна.
Кемпінг адчыняецца 15 ліпеня а 18.00, зачыняецца 17 ліпеня а 18.00.
Набыць квікті можна на ticketpro.by і kvitki.by, а таксама ў касах Мінска. Продаж квіткоў ў касах і інтэрнэце спыняецца а 17.00 15 ліпеня. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.