Беларусам прапануюць аб’яднацца для дапамогі затрыманым і збору інфармацыі пра іх
У сувязі з масавымі затрыманнямі ў Беларусі аднаўляецца грамадская кампанія
07.07.2011 / 12:51
У сувязі з масавымі затрыманнямі ў Беларусі аднаўляецца грамадская кампанія«Анёл-ахоўнік» , закліканая дапамагаць зняволеным і сумесна збіраць інфармацыю пра іх лёс.
Падчас маўклівых акцый пратэсту сотні беларусаў апынуліся за кратамі. Арыштаваныя не толькі ўдзельнікі акцый, але і мноства звычайных мінакоў. На іх месцы мог апынуцца любы з нас.
Структуры МУС і суды хаваюць інфармацыю аб затрыманых. Чалавек проста «знікае», некалькі дзён невядома, дзе ён знаходзіцца.
Важна, каб у такі момант родныя не кідаліся ў жаху, а інфармацыя распаўсюджвалася як мага хутчэй. Важна, каб чалавек не заставаўся ў камеры без самых неабходных для жыцця рэчаў, не адчуваў сябе адзінокім і кінутым. Залежыць гэта ад усіх нас.
Прапануем далучыцца да грамадскай кампаніі
Тыя, хто хоча гэта зрабіць, могуць стаць
Пакуль на сайце выкладзеныя толькі дадзеныя, атрыманыя ад праваабарончага цэнтра «Вясна». Калі ў вас з’явілася новая інфармацыя пра затрыманых і асуджаных, іх месцазнаходжанне або вынесеныя прысуды, падзяліцеся ёй з астатнімі, унёсшы дадзеныя ў спецыяльную форму ў табліцы.
Сайт дазваляе звязвацца і хутка абменьвацца інфармацыяй з іншымі
Многія людзі ўжо дапамагаюць зняволеным, многія хочуць дапамагаць. Але тое, што яны не ведаюць адно пра аднаго, можа ім перашкодзіць.
Напрыклад, чалавеку ў ізалятары часовага ўтрымання можна перадаць толькі адну перадачу ў дзень. Камусьці родныя і сябры прыносяць дзве ці тры — і не могуць іх перадаць. А ў той жа час у суседняй камеры людзі сядзяць без самага неабходнага.
Дзейнічаючы разам, можна пазбегнуць такіх памылак і хутка дапамагчы ЎСІМ затрыманым.
Грамадская кампанія