Вілейка: суд перанеслі на 12 ліпеня

Сёння павінны былі асудзіць удзельніка маўклівай акцыі Дзмітрыя Капцюга.

07.07.2011 / 12:14

Сёння павінны былі асудзіць удзельніка маўклівай акцыі Дзмітрыя Капцюга.

Як паведаміў Аляксей Сюдак, якога затрымалі 6 ліпеня разам з Капцюгом, суддзя Алена Арцімовіч задаволіла хадайніцтва Дзмітрыя аб выкліку ў суд дадатковых сведкаў. І перанесла наступнае пасяджэнне на 12 ліпеня на 15.00.

Сюдак адзначыў, што іх затрымалі шасцёра спецназаўцаў у цывільным. На Капцюга ж склалі пратакол, што той лаяўся. Маўляў, людзей, якія не далучыліся да акцыі, Дзмітрый абмацюгаў. А сведкамі гэтага былі два супрацоўнікі міліцыі. Па словах Аляксея, тых міліцыянтаў увогуле не было побач.

Падчас маўклівай акцыі ў Вілейцы 6 ліпеня былі затрыманы восем чалавек. Усіх адпусцілі. А на Дзмітрыя Капцюга склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

КМ