Асуджаны анархіст Дзядок: можа і не захачу выходзіць з калоніі
Малады чалавек знаходзіцца ў калоніі ў Магілёве.
07.07.2011 / 12:43
Малады чалавек знаходзіцца ў калоніі ў Магілёве.
Як паведаміла дзяўчына Дзядка Лера, 8 ліпеня будзе разглядацца касацыйная скарга Мікалая ў Мінскім гарадскім судзе. Але яна і родныя не маюць ніякіх ілюзій на гэта конт.
Мікалай Дзядок знаходзіцца цяпер у каранціне. Разам з ім там сядзіць іншы асуджаны анархіст Яўген Васьковіч.
«У знаходжанні тут (у каранціне ў калоніі) у параўнанні з турмой ёсць шэраг плюсаў і мінусаў, — напісаў Мікалай у лісце. — Але плюсаў усё-ткі больш, і асноўны ў тым, што я пастаянна знаходжуся на свежым паветры. З непрывычкі першы дзень раскалвалася галава.
Харчаванне тут добрае. У кашы пастаянна трапляецца мяса. Ды і ў параўнанні з Валадаркай тут усё смачнае.
Учора нам паказвалі па dvd прапагандысцкі фільм пра ПК-15, кшталту «адзін дзень з жыцця зняволенага». Дык настолькі крута ўсё распісалі, што я ўжо сумняваюся, ці захочацца мне вызваляцца».
Дзядок напісаў, што падчас этапу ён ехаў разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам. Размаўлялі.
Лера паведаміла, што рэгулярна атрымлівае лісты ад Мікалая. Але яе допісы да маладога чалавека не даходзяць.
Мікалай Дзядок быў усуджаны на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця пад Генеральным штабам, нападзе на шэраг будынкаў з групай анархістаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязням.
Напісаць яму можна па адрасе:
Мікалай Дзядок, 213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15.