Судзяць жонку і мужа Юлію Савіч і Сяргея Каласоўскага

У Першамайскім судзе Мінска.

07.07.2011 / 12:51

У Першамайскі суд Мінска прывезлі шэсць чалавек.

Сярод іх муж і жонка Юля Савіч і Сяргей Каласоўскі, якіх забралі ў 21 гадзіну 6 ліпеня каля Нацыянальнай бібліятэкі. Да іх падышоў супрацоўнік у цывільным. Калі яго папрасілі назвацца, ён адказаў затрыманнем. Цяпер іх будуць судзіць за дробнае хуліганства.