Алесь Кіркевіч. Лунае дзень, як сцяг...

Новы верш палітвязня.

07.07.2011 / 14:17

Лунае дзень, як сцяг,
Блакіт празрысты,
І не адбудзецца працяг –
Не спаліць лісця.

Агонь і попел скроняў не крануць,
А розум застанецца чыстым,
Усё паўторыцца ізноў,
Усё карысна.

* * *

Алесь Кіркевіч — 20-гадовы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Быў асуджаны па справе аб «масавых беспарадках», атрымаў чатыры гады турмы. Днямі яго перавялі з мінскай Валадаркі ў Наваполацкую калонію № 10.

Алесю можна ліставаць на адрас: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.

Адрасы іншых палітвязняў — тут.