Участак дарогі Лоеў — Брагін размыла дажджавымі водамі
07.07.2011 / 14:20
Раніцай 6 ліпеня работнікі прадпрыемства «Гомельаўтадар» выявілі пашкоджанне ўчастка аўтамабільнай дарогіР-125 напрамкам Лоеў — Брагін у 500 метрах ад вёскі Ручаёўка.
На месца выязджала аператыўная група Лоеўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Высветлілася, што пашкоджанне адбылося ў выніку размывання дарожнага палатна дажджавымі водамі ў месцы праходжання трубы для адводу вады, паведаміў БелаПАН
Напярэдадні ў рэгіёне выпала больш як трэць месячнай нормы ападкаў. Па ўсёй шырыні двухпалоснай дарогі з гравію і асфальту ўтварылася трэшчына ў некалькі метраў. Работнікамі ДАІ на гэтым участку быў перакрыты рух, тэрмінова пачаліся аднаўленчыя работы. Да абеду 6 ліпеня рух быў поўнасцю адноўлены.