Партыі БНФ далі сем дзён на высяленне

Паводле намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва, партыя не збіраецца пакідаць свой офіс.

07.07.2011 / 15:58

7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленне памяшкання на праспекце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.

Пастановы падпісаў судовы выканаўца Нікулін. Паводле намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва, партыя не збіраецца пакідаць свой офіс.

«Будзем адстойваць да канца», — заявіў палітык.