У Мінску забіта камерцыйны дырэктар прыватнага прадпрыемства
08.07.2011 / 09:58
У Мінску 7 ліпеня ў офісе таварыства з абмежаванай адказнасцю, што знаходзіцца па 1-м завулку Мантажнікаў, са шматлікімі нажавымі раненнямі быў знойдзены труп камерцыйнага дырэктара гэтага прадпрыемства — жанчыны 1955 года нараджэння.
Акалічнасці і матывы злачынства ўстанаўліваюцца. Яно пакуль не раскрыта.