За акцыю 6 ліпеня ў краіне ўжо асудзілі 147 чалавек

08.07.2011 / 10:11

Такі вынік судоў, якія прайшлі па ўсёй Беларусі 7 ліпеня.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», большасць затрыманых былі асуджаныя на арышт ад 5 да 15 сутак. Некаторым удзельнікам акцыі вынеслі папярэджанне ці штраф да 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў). Сёння суды прыяцгнуцца.

Усяго ж каля 400 удзельнікаў "маўклівых акцый" 6 ліпеня было затрымана па ўсёй Беларусі.