Школа стрыптызу

Эратычныя танцы выходзяць за межы начных клубаў і робяцца фітнэсам для соцень беларусак. Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

08.07.2011 / 16:25

Эратычныя танцы выходзяць за межы начных клубаў і робяцца фітнэсам для соцень беларусак. Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Да пачатку заняткаў стрыптызам дзяўчыны перапранаюцца ў “прафесійнае аддзенне”.

Напачатку – размінка.

Кіруе групай персанальны інструктар.

Добрая расцяжка ў стрыптызе вельмі неабходна.

Люстэркі ў залі каб лепш уяўляць што атрымліваецца, а што не.

Інструктар групы – Вольга.

Інструктар дэманструе элементы самага эратычнага танца.

Вопратка – адпавядае і танцу.

Кароткі тайм-аут.

Інструктар Вольга паказвае сваё майстэрства.

Затым падыходзіць чарга вучаніц.

Увогуле ўсе выглядае неяк так.

Гэта не акрабатыка, гэта – стрыптыз.

Парны танец на пілоне.

Стрыптыз – ад англ. strip — распранацца і tease — дражніць.

Стрыптыз – для вельмі скаардынаваных людзей з добрай расцяжкай.

Ад пачатку 2000-х у Беларусі ў прыватных школах танцаў пачалі адкрывацца групы эратычнага танцу, стрыптызу, стрып-дэнсу і стрып-пластыкі.

Такія курсы для аматараў у большай ступені распаўсюджаныя ў славянскіх краінах. На Захадзе гэтым займаюцца толькі прафесіяналы — танцоркі з начных клубаў і кабарэ. Заняткі там ідуць удзень калі няма наведнікаў.

Наведніцы групы стрып-дэнсу школы танцаў Queens пагадзіліся на прысутнасць фатографа падчас сваіх заняткаў. У групе шэсць дзяўчын. Яны не прафесійныя танцоркі стрыптызу. Узрост — ад 18 да 30, хаця бываюць такія, што займаюцца і пасля 40. Чаму менавіта стрыптыз? Нехта вучыцца танцаваць для свайго каханага, хтосьці хоча скарэктаваць фігуру, а для некага просты фітнэс — гэта сумна. Падчас танцу на жэрдцы працуюць усе групы мышцаў — гэта дапамагае мець атлетычнае і прыгожае цела. Увогуле стрыптыз — танец для вельмі скаардынаваных людзей з добрай расцяжкай.

Групай кіруе інструктар Вольга. Напачатку заняткаў усё як у звычайным фітнэсе — размінка і расцяжка. Пасля гэтага, пад музыку, наведніцы адпрацоўваюць элементы эратычнага танцу. Прафесійная вопратка на занятках стрыптызам — абутак на высокіх абцасах і зручнае адзенне для фітнэсу, некаторыя дэталі якога пасуюць і да эратычнага танцу.

У школах танцаў, што вучаць сталічных жанчын стрыптызу, існуе некалькі ўзроўневых груп. Заняткі праходзяць з інструктарамі ў групах па 5 — 7 чалавек — так прасцей сачыць за «адукацыйным працэсам». Для танцаў выкарыстоўваюцца звычайныя памяшканні як у дзясятках фітнэс-клубаў. Толькі ў іх абавязкова мусіць быць шост. Яго прафесійнае найменне — пілон. Пілоны адрозніваюцца па дыяметры — больш тонкія для прафесійных танцорак, таўсцейшыя — для аматарак.

Тым часам заняткі ў групе падыходзяць да танцаў на пілоне. Дзяўчыны ў групе, якая мне трапілася, вельмі спрактыкаваныя і не саромеюцца іх дэманстраваць сваё майстэрства. На пытанне, ці не жадаюць яны перайсці з «аматарскай» катэгорыі ў прафесійную, дзяўчыны кажуць, што гэта занятак для сябе — стыль жыцця. Своеасаблівы стыль.

*** Стрыптыз

(англ. strip — распранацца і tease — дражніць) — эратычныя танцы, мастацтва выяўлення сэксуальнасці ў танцы. Першы ў свеце стрыптыз быў паказаны 9 лютага 1893 года ў знакамітым кабарэ Мулен Руж, падчас вечарыны зладжанай парыжскімі студэнтамі. На сцэну выйшла жанчына пад сцэнічным імем Мона і распранулася. За гэта яе аштрафавалі на 100 франкаў. Стрыптыз можа быць як мужчынскі так і жаночы, таксама існуе і антыстрыптыз — калі жанчына павольна апранаецца пад музыку. Акрамя гэтага ёсць некалькі відаў эратычных танцаў блізкіх да стрыптызу ў культурах розных народаў.

Тэкст і фота Сяргея Гудзіліна