Арышты ў Віцебску падчас «Славянскага базара» — затрыманая маці Паўла Севярынца

08.07.2011 / 20:31

Сёння ў Віцебску была затрыманая каардынатарка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. Пра гэта паведаміў яе сын Павел.

Ён кажа, што міліцыянты прыехалі дахаты. Запрасілі праехаць у Кастрычніцкі райаддзел міліцыі для тлумачэннняў па акцыі 3 ліпеня.

Цяпер вядома, што на спадарыню Таццяну складзены пратакол па ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Севярынец таксама паспеў паведаміць, што пастарунак прывялі яшчэ аднаго актывіста БХД Змітра Пчолкіна. Яго затрымалі падчас штодзённай малітвы.

Цяпер у Віцебску адбываецца штогадовы музычны фэст «Славянскі базар»

ЗП