Нехта развёў спецназ і КДБ?

На анансаванае малавядомай сацсеткай шэсце ў Мінску прыйшлі толькі спецслужбісты.

11.07.2011 / 00:07

Шэсце ў Мінску, анансаванае малавядомай і малалікай інтэрнэт-супольнасцю «Нацыянальная бестэрміновая забастоўка», не адбылося. На анансаванае малавядомай сацсеткай шэсце ў Мінску прыйшлі толькі спецслужбісты.

Арганізатары «планавалі» 10 ліпеня з 19 да 20 гадзін хадзіць па кругавым маршруце вул. Бабруйская — пр. Незалежнасці — вул. Свярдлова — вул. Ульянаўская. Яны сцвярджалі, што маюць падтрымку вядомай групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», аднак тая заявіла, што не мае да гэтай акцыі ніякага дачынення.

У раёне Прывакзальнай плошчы Менска ўвечары 10 ліпеня назіралася канцэнтрацыя супрацоўнікаў спецслужбаў. На вуліцы Кірава, каля дамоў з вежамі, стаялі два аўтобусы з невядомымі ў цывільным. Такія ж аўтобусы знаходзіліся на вуліцы Свярдлова і ў дварах. Невядомыя ў цывільным з рацыямі і без іх дзяжурылі ля выхадаў з метро і на некаторых прыпынках наземнага транспарту. Супрацоўнікі спецназу ў форме сагналі некалькі чалавек з парапетаў ля ўваходу на чыгуначны вакзал.

Абвешчаная акцыя цікавасці ў журналістаў не выклікала.