Кубак Дэвіса. Беларускія тэнісісты прайгралі венграм

11.07.2011 / 07:42

І не змаглі выйсці ў вырашальны раўнд другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

8 ліпеня лідар нашай зборнай, Уладзімір Ігнацік, абыграў другога нумара гаспадароў Адама Келнера, але затым другая ракетка беларусаў Сяргей Бетаў саступіў першаму нумару венграў Атыле Балажу.

У другі дзень Максім Мірны і Уладзімір Ігнацік выйгралі ў пяці сэтах у венгерскай пары, аднак рэшту гульняў беларусы прайгралі. Таму далей ідзе венгерская зборная. Там яна сустрэнецца з Вялікабрытаніяй.